Поиск по сайту
Где отдохнуть

С помощью нашего сайта Вы можете рассказать о своей агроусадьбе, разместить фотографии, описать предоставляемые услуги.
Для более подробной информации и условиях размещения связывайтесь с администрацией сайта.
Регистрация/Вход
Translate to
| Калекцыя работ Ю.М.Пэна у Мінску |
| Новости Беларуси |
| 17.01.2010 16:18 |
Калекцыя са збору Віцебскага абласнога краязнаўчага музея прысвечана да 155-годдзя з дня нараджэння майстра у рамках доўгатэрміновага праекта "Культура не мае правінцыі".Адной з унікальных калекцый, якая захоўваецца ў зборы Віцебскага абласнога краязнаўчага музея, з'яўляецца калекцыя Юрыя Маісеевіча Пэна. Дзейнасць гэтага мастака, выпускніка Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў, мае неацэннае значэнне. Творы мастака даюць багаты матэрыял для характарыстыкі жыцця Віцебска. Яны з'яўляюцца прыкладам высокапрафесійнага мастацтва канца XIX - пачатку XX ст.
Юрый Маісеевіч Пэн нарадзіўся 24 мая (5 чэрвеня)
![]() Ю.М.Пэн пакінуў Віцебску сапраўды вельмі каштоўную і велізарную спадчыну - калекцью сваіх мастацкіх твораў. Пасля гібелі ў
У Віцебскім мастацкім музеі захоўваюцца 166 жывапісных і 17 графічных работ, а таксама збор фотаздымкаў і дакументаў. Увесь збор мастака налічвае 370 музейных прадметаў.
Вялізарны дыяпазон творчасці Ю.Пэна прысвечаны гораду Віцебску, яго краявідам, гісторыі, побыту гараджан. Пэн сканцэнтраваны ў сваім мастацтве выключна на выяве характараў, тыпаў і сцэн навакольнай рэчаіснасці. Рэчаіснасцю гэтай было жыццё правінцыяльнага Віцебска, дзе цесна перапляталіся, перасякаліся, узаемадзейнічалі розныя светапогляды, розныя уклады, розныя рэлігіі.
Значнае месца ў мастацкай спадчыне Ю.М.Пэна займае пейзаж. У сваіх работах мастак апісвае наваколле Віцебска, з яго своеасаблівым правінцыяльным характарам і каларытам, цэласнасць і гармонію света прыроды і архітэктуры. Ён маляваў горад як чалавечы твар, выпісваючы кожную дэталь у гэтым «партрэце». Пэн - цудоўны пейзажыст, майстар хутка напісанага пейзажа - эцюда - захаванай на палатне мімалётнасці.
У Пэна, як ў калейдаскопе, са спалучэння ў асноўным адных і тых жа шкельцаў-момантаў нараджаюцца ўсё новыя і новыя карціны, сярод іх: "Віцьба", "Вуліца", "Восень" і іншыя.Цэнтральнае месца ў творчасці Ю.М.Пэна займае партрэт. Менавіта ў партрэце найбольш поўна праявілася ўменне мастака прасякнуцца ў свет другога чалавека, раскрыць яго характар. Цэлая галерэя мужчынскіх і жаночых партрэтаў — гэта вобразы канкрэтных жыхароў горада, вучняў мастака, знаёмых, блізкіх яму людзей. На выставе прадстаўлены выдатныя, непаўторныя мужчынскія партрэты майстра: «Мужчынскі партрэт» \ «Партрэт старога яўрэя ў чорнай шапачцы »; пяшчотныя і лірычныя партрэты віцебскіх «дам» і «барышань», якімі нястомна любаваўся мастак: «Дама з муфтай», «Дама ў фатэлі» і «Дзяўчына ў белым». Нярэдка мастак ствараў мужчынскія партрэты, дзе адлюстроўваў сваю мадэль за працай: «Тынкоўшчык», «Шкляр». Асобнае месца ў творчасці Ю.М.Пэна займаюць партрэты сталых людзей, з багатым жыццёвым вопытам і філасофскімі адносінамі да жыцця: «Стары палкоўнік з мундзірам», «Стары з кошыкам». Мастак не маляваў вострасацыяльных твораў, але ў яго спадчыне ёсць работы, якія адлюстроўваюць грамадскія змены, што адбываліся ў пачатку XX ст. Ю.Пэн не мог не адрэагаваць ў сваёй творчасці на падзеі Першай сусветнай вайны. 3 самага пачатку вайны Віцебск апынуўся ў эпіцэнтры падзей. Работа, якая непасрэдна датычыцца Першай сусветнай вайны, -«Дзеці-уцекачы» («Дзеці ўцекачоў»), 1914-1916 гг.
Таленавіты мастак і педагог, Ю.Пэн стаяў ля вытокаў мясцовай мастацкай школы. Яго прыватная студыя паклала пачатак сістэме мастацкай адукацыі ў горадзе. У розныя часы ў Ю.Пэна вучыліся: М.Шагал, Л.Лісіцкі, О.Мешчанінаў, Д.Якерсон, І.Мальцын, Л.Шульман, С.Юдовін, Р.Ідэльсон, Е.Мінін, А.Ахола-Вало, З.Азгур і іншыя мастакі, якія з цягам часу сталі сусветнавядомымі.
У Выстаўка "Калекцыя работ Ю.М.Пэна", прысвечаная 155-годдзю з дня нараджэння мастака, - гэта даніна памяці мастаку, сведчанне захаплення яго творчасцю, пакланення перад яго талентам.
Выстаўка твораў Ю.М.Пэна ў Мінску дэманструецца ўпершыню.
Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь
Адрас: г.Мінск, вул.К.Маркса, 12
Працуе з 16.12.2009 г. па 31.01.2010 г. кожны дзень з 11.00 да 19.00, серада з 12.00 да 20.00
Панядзелак– выхадны.
Тэл.: 227-00-05, 227-43-22
Глядзіце таксама:
|
Беларусь
Голосование
Реклама
Best comodo instant ssl for forums . МЕБЕЛЬ ДЛЯ ДОМА на TopMebli.com Украина . Bonline.com.ua бесплатные объявления Украина . бензиновый электростанции . Дизайнерские интерьеры. Отделочные материалы в Тюмени. . cashu liberty reserve . продажа теплиц купить теплицу покупка теплиц . студия дизайна интерьера . велосипед купить киев . online casino . лечение в Израиле . банки во Владивостоке . Affordable address finder site

Калекцыя са збору 

У